Якія функцыi па ахове дзяцiнства выконваць абласны выканаўчы камiтэт і абласное ўпраўленне адукацыi (яго аддзел па ахове дзяцiнства)? Якія функцыi па ахове дзяцiнства выконваць абласны выканаўчы камiтэт і абласное ўпраўленне адукацыi (яго аддзел па ахове дзяцiнства)? — Бюро социальной информации

Классификатор

Жилье

Стиль тезиса

Вопрос-ответ

Дата актуализации

10 ноября, 2022

Ссылка на официальный документ

Перейти

15. Абласны выканаўчы камітэт выконвае наступныя функцыі па ахове дзяцінства:

15.1. каардынуе і кантралюе дзейнасць абласнога ўпраўлення, раённых, гарадскіх выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях аховы правоў дзяцей;

15.2. заслухоўвае справаздачы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў па выкананні заканадаўства па ахове дзяцінства;

15.3. прымае рашэнні аб стварэнні і рэарганізацыі сеткі навучальна-выхаваўчых і іншых устаноў для аказання дэфекталагічнай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі, прафесійнага навучання дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях, стварае працоўныя месцы для іх;

15.4. плануе і рэалізуе сістэму мер па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва і дзіцячай злачыннасці.

16. Абласное ўпраўленне адукацыі (яго аддзел па ахове дзяцінства) выконвае наступныя функцыі па ахове дзяцінства:

16.1. каардынуе і кантралюе дзейнасць раённых, гарадскіх упраўленняў, аддзелаў адукацыі па ахове дзяцінства;

16.2. інспектуе навучальна-выхаваўчыя, лячэбна-прафілактычныя і іншыя ўстановы незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці па пытаннях аховы правоў дзяцей, забяспечвае гэтыя ўстановы нарматыўнай дакументацыяй;

16.3. вядзе ўлік дзяцей з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця, дзяцей-інвалідаў і ўносіць прапановы па рэарганізацыі і стварэнні сеткі навучальна-выхаваўчых устаноў з мэтай аказання дзецям карэкцыйнай дапамогі па месцы жыхарства;

16.4. сумесна з Нацыянальным цэнтрам усынаўлення стварае банк даных аб дзецях, якія маюць патрэбу ва ўладкаванні ў сям’ю, кандыдатах ва ўсынавіцелі, бацькі-выхавальнікі, аналізуе вынікі работы раённых, гарадскіх упраўленняў, аддзелаў адукацыі і адміністрацыі дзіцячых устаноў па пошуку сем’яў для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прымае ўсе меры для забеспячэння права дзяцей на пражыванне ў сям’і;

16.5. арганізуе павышэнне кваліфікацыі, метадычную работу ў міжкурсавы перыяд, абагульненне вопыту работы штатных супрацоўнікаў органаў аховы дзяцінства і адміністрацыі навучальна-выхаваўчых устаноў па праблемах аховы правоў непаўналетніх.

Поделиться:

Контакты

Адрес

Минск, ул. Кнорина,3

Тел./Факс

+375 (17) 235-04-48

Веб-сайт

basw-ngo.by

Если Вы нашли ошибку в данных, представленных на сайте, сообщите нам, пожалуйста info@basw-ngo.by