Якія функцыi па ахове дзяцiнства выконвае мiнiстэрства адукацыi? Якія функцыi па ахове дзяцiнства выконвае мiнiстэрства адукацыi? — Бюро социальной информации

Классификатор

Жилье

Стиль тезиса

Вопрос-ответ

Дата актуализации

10 ноября, 2022

Ссылка на официальный документ

Перейти

17. Міністэрства адукацыі выконвае наступныя функцыі па ахове дзяцінства:

17.1. ажыццяўляе дзяржаўную палітыку па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей, забяспечвае асаблівы клопат і абарону дзяржавай правоў дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі разумовага або фізічнага развіцця і дзяцей, якія часова ці пастаянна пазбаўлены свайго сямейнага акружэння або апынуліся ў іншых неспрыяльных умовах і экстрэмальных сітуацыях;

17.2. каардынуе намаганні дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый па рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», арганізуе і кантралюе выкананне Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове правоў дзяцей на 1995–2000 гг., Нацыянальнага плана развіцця адукацыі ў галіне правоў чалавека на 1999–2004 гады, прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі», іншых дзяржаўных праграм у галіне абароны правоў і інтарэсаў дзяцей, ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове дзяцінства;

17.3. ажыццяўляе меры па стварэнню і развіццю ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы спецыяльнай адукацыі для дзяцей з асобымі патрэбамі, каардынуе і кантралюе дзейнасць усіх навучальна-выхаваўчых устаноў, якія ажыццяўляюць навучанне і рэабілітацыю дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, падрыхтоўку і перападрыхтоўку для гэтых мэт педагагічных кадраў;

17.4. каардынуе пытанні сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі сем’ям і дзецям з групы павышанай рызыкі з мэтай захавання дзяцей у сям’і;

17.5. каардынуе і кантралюе дзейнасць абласных, раённых, гарадскіх органаў кіравання адукацыяй па абароне правоў дзяцей;

17.6. распрацоўвае заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы і арганізуе навуковыя даследаванні па пытаннях аховы дзяцінства.

Поделиться:

Контакты

Адрес

Минск, ул. Кнорина,3

Тел./Факс

+375 (17) 235-04-48

Веб-сайт

basw-ngo.by

Если Вы нашли ошибку в данных, представленных на сайте, сообщите нам, пожалуйста info@basw-ngo.by