Классификатор
Стиль тезиса
Дата актуализации
Ссылка на официальный документ
1. Рэалiзацыя ўваходных бiлетаў i друкаванай прадукцыi, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты), ажыццяўляецца арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства або па яго даручэннi (на падставе адпаведных дагавораў) iншымi юрыдычнымi асобамi або грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, за наяўны або безнаяўны разлiк.
У выпадках, калi атрыманне пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца абавязковым, арганiзатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства i iншыя асобы не маюць права да атрымання арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь рэалiзоўваць уваходныя бiлеты i друкаваную прадукцыю, якая ўтрымлiвае iнфармацыю аб культурна-вiдовiшчным мерапрыемстве, уключаючы праграмы (буклеты).
2. Рэалiзацыя ўваходных бiлетаў можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем сетак электрасувязi, у тым лiку глабальнай камп’ютарнай сеткi Iнтэрнэт (электронны бiлет), у парадку, устаноўленым арганiзатарам культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства з улiкам патрабаванняў актаў заканадаўства.
(арт. 217).
Адрес
Тел./Факс
Веб-сайт
Если Вы нашли ошибку в данных, представленных на сайте, сообщите нам, пожалуйста info@basw-ngo.by