Классификатор
Стиль тезиса
Дата актуализации
Ссылка на официальный документ
11. Раённы, гарадскі выканаўчы і распарадчы орган выконвае наступныя функцыі аховы дзяцінства:
11.1. каардынуе і кантралюе дзейнасць раённага, гарадскога ўпраўлення, аддзела адукацыі па ахове правоў дзяцей, сацыяльнай абароне дзяцінства;
11.2. заслухоўвае справаздачы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў па выкананні заканадаўства па ахове дзяцінства;
11.3. па прадстаўленні раённага, гарадскога ўпраўлення, аддзела адукацыі прымае рашэнні аб стварэнні дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, назначае бацькоў-выхавальнікаў дзіцячага дома сямейнага тыпу, вызваляе і адхіляе іх ад выканання ўскладзеных абавязкаў; назначае штомесячныя грашовыя выплаты на ўтрыманне выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, вырашае пытанні іх фінансавага і матэрыяльнага забеспячэння;
11.4. па прадстаўленні раённага (гарадскога) упраўлення, аддзела адукацыі прымае рашэнні аб ахове жыллёвых і маёмасных правоў дзяцей, вырашае пытанні забеспячэння жыллём дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
11.5. прымае рашэнні аб змяненні прозвішчаў дзяцей у выпадку ўсынаўлення і ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
11.6. забяспечвае права на бясплатнае атрыманне адукацыі, у тым ліку і прафесійнай, дзецьмі-інвалідамі, дзецьмі з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця, стварае дастатковую сетку дэфекталагічных пунктаў (пунктаў карэкцыйна-педагагічнай падтрымкі), спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання, груп, цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі і г.д. для навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця па месцы жыхарства;
11.7. забяспечвае першачарговае працаўладкаванне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця;
11.8. стварае сетку сацыяльна-педагагічных, дзіцячых інтэрнатных устаноў для аказання сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, сацыяльна-прававой дапамогі дзецям, якія апынуліся ў экстрэмальных жыццёвых сітуацыях.
Адрес
Тел./Факс
Веб-сайт
Если Вы нашли ошибку в данных, представленных на сайте, сообщите нам, пожалуйста info@basw-ngo.by