Классификатор
Стиль тезиса
Дата актуализации
Ссылка на официальный документ
1. Органы аховы дзяцінства забяспечваюць дзяржаўныя гарантыі ў рэалізацыі правоў дзяцей, якія вызначаны Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», іншымі актамі заканадаўства.
2. Ажыццяўленне функцый па ахове дзяцінства ўскладаецца на ўпраўленні, аддзелы адукацыі абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых і распарадчых органаў, іх аддзелы (сектары) па ахове дзяцінства, сацыяльных педагогаў устаноў сістэмы адукацыі.
3. Асноўнымі задачамі органаў аховы дзяцінства з’яўляюцца:
– абарона правоў і інтарэсаў дзяцей;
– адукацыя дзяцей, насельніцтва ў галіне правоў дзяцей;
– жыццеўладкаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
– сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная дапамога дзецям-інвалідам, дзецям з асаблівасцямі разумовага і фізічнага развіцця, дзецям, якія апынуліся ў неспрыяльных умовах і экстрэмальных сітуацыях;
– псіхолага-педагагічная дапамога сем’ям і дзецям з групы павышанай рызыкі з мэтай захавання іх у сям’і;
– ажыццяўленне прадстаўніцтва па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей.
4. Органы аховы дзяцінства кіруюцца ў сваёй дзейнасці актамі заканадаўства і дадзеным Палажэннем.
5. Рашэнні органаў аховы дзяцінства па пытаннях аховы правоў дзяцей, іх сацыяльнай абароны з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўстановамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі.
6. Органы аховы дзяцінства маюць права і абавязаны абараняць правы і законныя інтарэсы дзяцей ва ўсіх органах, дзе разглядаюцца справы дзяцей або справы іх бацькоў, якія маюць дачыненне да правоў і інтарэсаў дзяцей.
7. Органы аховы дзяцінства маюць права па матываванаму запыту атрымліваць звесткі і даныя, неабходныя для выканання іх функцый.
Дзяржаўныя органы, арганізацыі павінны прадстаўляць органам аховы дзяцінства інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.
8. Кіраўніцтва і кантроль за дзейнасцю мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і органаў адукацыі па ахове правоў дзяцей ускладаюцца на вышэйстаячыя органы ў парадку падпарадкаванасці.
9. Упраўленні, аддзелы адукацыі абласных, гарадскіх, раённых выканаўчых і распарадчых органаў пры выкананні функцый па абароне правоў дзяцей працуюць у цесным кантакце з усімі органамі і службамі, якія звязаны з выхаваннем, абаронай правоў і інтарэсаў непаўналетніх, прафілактыкай дзіцячай і падлеткавай злачыннасці, ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасці ўсіх гэтых органаў і службаў.
10. Для выканання функцый па ахове дзяцінства ў абласных, раённых, гарадскіх упраўленнях, аддзелах адукацыі ствараюцца аддзелы (сектары) аховы дзяцінства, у штат якіх уводзяцца інспектары па ахове дзяцінства, юрысты.
Акрамя гэтых пасад для выканання функцый па ахове дзяцінства ў абласных, гарадскіх, раённых упраўленнях, аддзелах адукацыі могуць уводзіцца інспектары (метадысты) па напрамках дзейнасці аховы дзяцінства (сацыяльная педагогіка, псіхалогія, дэфекталогія і інш.).
Адрес
Тел./Факс
Веб-сайт
Если Вы нашли ошибку в данных, представленных на сайте, сообщите нам, пожалуйста info@basw-ngo.by